За прафесійныя заслугі Мікалай Адаменя атрымаў медаль рэспубліканскага ўзроўню
Унікальнасцю многіх айчынных прадпрыемстваў зараз нікога не здзівіць, аднак прафесіяналізм іх калектываў, бясспрэчна, – скарб. Так павялося, што ў вытворчасці фарміруецца неверагодна моцны кадравы састаў: людзі з глыбіннымі ведамі і вялікім практычным вопытам. Яны робяць сваю справу, а ў выніку дасягаюць значных прафесійных вяршынь.
«У ААТ «Гродна Азот» працуе з 1980 года» – так гаворыцца ў характарыстыцы Мікалая Адамені. І гэта не проста словы ды лічбы, за імі – тысячы тон выпушчанай гатовай прадукцыі, дзясяткі рэалізаваных праектаў па ўдасканаленню тэхналогіі вытворчасці і безліч падрыхтаваных маладых кадраў. Уклад неацэнны, але заўважаны. Зусім нядаўна апаратчык вытворчасці мачавіны цэха карбаміда трэцяй чаргі прывёз з Мінска дзяржаўную ўзнагароду – медаль «За працоўныя заслугі», які ў Палацы Рэспублікі яму разам з другімі гродзенскімі хімікамі ўручыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Сказаць, што ўзнагарода цэнная, – нічога не сказаць. Яна прамы сведка прызнання прафесійнасці спецыяліста, яго павагі на прадпрыемстве і вялікай удзячнасці за добрасумленную працу.
Кавалак зробленага Мікалаем Адаменяй на АТТ «Гродна Азот» сапраўды немалы. Пры непасрэдным удзеле вопытнага апаратчыка калектыў цэха бярэ такія вяршыні ў выпуску гатовай прадукцыі, якія несумненна не могуць не радаваць. Болей 430 000 тон вырабленага карбаміду за 2017 год, пры гэтым каля 400 000 сэканомленых рублёў у адносінах да планавых паказчыкаў – лічбы ў гэтым выпадку гавораць самі за сябе.
– Мікалай Леанідавіч – значны чалавек у нашым калектыве, – гаворыць кіраўніцтва цэха карбамід-3. – Ён актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў па павелічэнню эфектыўнасці вытворчасці, зніжэнню працаёмкасці і павышэнню прадукцыйнасці працы. Неабыякавы хімік і да ўдасканалення тэхналогіі вытворчасці.
Тое, чым сапраўды ганарыцца медаліст, – удзел у работах, якія дазволілі выпусціць новы выгляд прадукту – грануляваны карбамід з павелічэннем вытворчай магутнасці на 20 працэнтаў. Гэтае істотнае дасягненне патрабавала сур’ёзнага падрыхтоўчага працэсу: пусканаладачныя работы і непасрэдны ўвод у эксплуатацыю ўстаноўкі атрымання грануляванага карбаміду, укараненне праекта рэканструкцыі кацельнай устаноўкі і цэнтрабежнага турбакампрэсара кампаніі MAN TURBO… Да ўсяго пералічанага прыкладзена рука Мікалая Адамені.
– Сваімі адносінамі да працы ён – прыклад для многіх, – адзначаюць у цэху. – Дысцыплінаваны і адказны, шмат увагі надае падрыхтоўцы маладых кадраў, з’яўляючыся інструктарам вытворчага навучання. Болей таго, спяшаецца заўсёды дапамагчы і старэйшым калегам – спрыяе павышэнню іх кваліфікацыі. Таму смела можна сказаць, Мікалай Леанідавіч усебакова неабходны для нашага цэха.
Акрамя сёлетняга медалю мае апаратчык і іншыя адзнакі. За шматгадовую добрасумленную працу неаднаразова заахвочваўся кіраўніцтвам прадпрыемства: у 2007 годзе стаў «Ганаровым хімікам», а тры гады назад атрымаў грамату Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Звычайна ўзнагароды падштурхоўваюць людзей працаваць яшчэ лепей, каб апраўдаць давер. Таму наперадзе ў Мікалая Леанідавіча безумоўна новыя працоўныя дасягненні, а ўслед за імі будзе і аддзяка.
Алена КАРПУК
Фота Мікалая КУЛІКА
Стоит почитать
Последние новости