Музыка паэтычнага слова: у вершах Мікалая Іваноўскага

Николай Ивановский
/09.02.2023 – Гродзенскi хiмiк/ Мікалай Пятровіч Іваноўскі – ветэран працы ААТ «Гродна Азот», які аддаў роднаму прадпрыемству больш за 35 гадоў свайго жыцця. Мікалай Пятровіч трапіў на прадпрыемства ў 1971 годзе. Быў накіраваны ў цэх капралактам-1, дзе адпрацаваў апаратчыкам вышэйшага шостага разраду 13 гадоў.

Толькі цёплыя ўспаміны ў Мікалая Іваноўскага пра гады працы ў адным з самых складаных цахоў буйнога прадрыемства. Як і пра той час, калі давялося працаваць слесарам-інструментальшчыкам і інструментальшчыкам у арматурным цэху.

– Цяжка мне не было ніколі, справу сваю ведаў і заўсёды ладзіў з людзьмі, – прызнаецца Мікалай Пятровіч. – Добрыя былі кіраўнікі. Дапамагалі ва ўсім сапраўдныя настаўнікі Пётр Андрээвіч Горн, Валянцін Аўтаномавіч Андрэеў, Аляксей Кізер і іншыя. Толькі добрымі словамі ўспамінаю кіраўніка Мікалая Мікалаевіча Мартынчыка, а таксама Віктара Станіслававіча Казакевіча, Аляксея Уладзіслававіча Плякіна, Сяргея Мікалаевіча Мінько, Уладзіміра Лагуціка. Давялося і мне вучыць моладзь. Цікавае было грамадскае жыццё. У адным з цахоў я ўзначальваў прафсаюзную арганізацыю. Мы тады жылі адной сям'ёй. З экскурсіямі аб'ездзілі гарады Беларусі, пабывалі ў Літве, Латвіі, Расіі. Ад прадпрыемства атрымаў чатырохпакаёвую кватэру.

Не аднойчы мы расказвалі вам пра творчасць Мiкалая Пятровiча на старонках нашай газеты, не адзін раз і ён выступаў у ролі няштатнага аўтара. Ён спагадліва адлюстроўвае вобраз роднай Беларусі ў сваiх вершаваных радках.

Мікалай Пятровіч мае багатую літаратурную скарбонку: пад яго аўтарствам выйшла ўжо нямала кніг і ён працягвае пісаць. Першую кнігу – «Нашчадкі рода Іваноўскіх», якая выйшла ў свет у 2015 годзе, багата ілюстраваў яго брат Дзмітрый. Ён таксама на працягу дзесяці гадоў працаваў на прадпрыемстве «Гродна Азот». Другая кніга Мікалая Пятровіча – «Пяром і сэрцам» – была надрукавана ў 2017 годзе. Дзве апошнія кнігі выдадзены зусім нядаўна. У іх не толькі вершы, але і вершаваная азбука, загадкі: «Сцяжынка дзяцінства» і «Загадкі на ўсе выпадкі». Абедзве – для маленькіх беларусаў.

Творы гродзенскага аўтара друкаваліся ў рэспубліканскіх альманахах, у рэгіянальных газетах. Часты госць Мікалай Пятровіч у мясцовых школах, дзеці з задавальненнем слухаюць яго вершы.

Ещё по теме:

Лауреатом премии имени Александра Дубко стал ветеран труда ОАО «Гродно Азот» Николай Ивановский

Стоит почитать

Последние новости