Iван Лебядзевiч усё свядомае жыццё аддаў працы на прадпрыемстве

Iван Лебядзевiч свой працоўны шлях на прадпрыемстве пачаў у 1982 годзе слесарам па рамонту апаратурнага абсталявання рамонтнага цэха. З 1988 года працуе слесарам-рамонтнiкам цэха азотнай кiслаты i вадкiх азотных угнаенняў адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».

Так, Iван Мiхайлавiч усё свядомае жыццё аддаў справе галіны. За час працы ён зарэкамендаваў сябе дабрасумленным i старанным работнiкам. Паважлiвыя адносiны да прафесii, пастаяннае павышэнне прафесiйнага ўзроўню дазволiлi яму ў дасканаласцi авалодаць навыкамi абслугоўвання абсталявання, якое ўваходзiць у зону яго адказнасцi. Ён разбiраецца ў тэхнiчнай дакументацыi, цiкавiцца новымі метадамі вымярэнняў тэхналагічных параметраў.

ЛЕБЕДЕВИЧ.jpg

– Iван Мiхайлавiч умее самастойна і аператыўна прымаць рашэннi па ўзнікаючых вытворчых праблемах, сочыць за беражлiвай і бяспечнай эксплуатацыяй абсталявання, – сцвярджае кіраўніцтва цэха. – Ён не лiчыцца з асабістым часам, падтрымлівае абсталяванне ў спраўным стане, па свёй ініцыятыве вывучае і праводзіць работы па наладцы новага.

І. М. Лебядзевіч на высокім узроўні валодае метадамі аднаўленчага рамонту дэталяў і вузлоў хімічнага абсталявання. Ён якасна і ва ўсталяваныя тэрміны забяспечвае бесперапыннасць тэхналагічнага працэсу вытворчасці, што спрыяе выкананню вытворчай праграмы.

У 2017 годзе цэхам дасягнуты высокія паказчыкі па выпуску гатовай прадукцыі: выраблена 247588 тон слабай азотнай кіслаты, што склала 100,9 працэнта да планавага паказчыку, 754348 тон вадкага азотнага ўгнаення КАС-30, што склала 100,9 працэнта да планавага паказчыку.

Iван Мiхайлавiч прымае непасрэдны ўдзел ва ўкараненні новых тэхналогій, рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчасці. Пры яго ўдзеле заменена састарэлае абсталяванне склада карбамідна-аміячнай сумесі і наліўной эстакады адзялення адгрузкі карбамідна-аміячнай сумесі ў чыгуначныя цыстэрны; праведзена замена выпарніка аміяку паз. 51/3; выраблена замена кандэнсатара-акісляльніка паз. 12/2 у адзяленні абсорбцыі, што дазволіла выключыць незапланаваныя прыпынкі кампрэсараў і павялічыць колькасць выпрацоўкі азотнай кіслаты.

У цяперашні час І. М. Лебядзевіч прымае актыўны ўдзел у пусканаладкавых работах на аб'екце “Будаўніцтва цэха па вытворчасці азотнай кіслаты магутнасцю 1200 тон у суткі з рэканструкцыяй дзейснай вытворчасці КАС”.

Таксама ён прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства. Сярод калег і кіраўніцтва карыстаееца заслужаным аўтарытэтам і павагай.

За дабрасумленную працу, бездакорнае выкананне працоўных абавязкаў неаднаразова заахвочваўся грашовымі прэміямі і падзякамі адміністрацыі прадпрыемства. За працоўныя дасягненні ў 2013 годзе Iван Мiхайлавiч Лебядзевіч узнагароджаны Ганаровай граматай канцэрна «Белнафтахім». Мінулы год прынёс таксама ўзнагароду за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё ААТ “Гродна Азот” – медаль “За працоўныя заслугі”.

Да друку падрыхтавала Юлія ЖОЛЬ
Фота Валерыя ВАСІЛЕВІЧА

Стоит почитать

Последние новости