Фотаконкурс «Горад натхнення» сярод ветэранаў працы «Азота» і «Хімвалакна» працягваецца
Фотаработы прымаюцца да 17 ліпеня. Такое рашэнне прынялі арганізатары.
Старт творчаму праекту савет ветэранаў ААТ «Гродна Азот» даў яшчэ ў сакавіку. Завадчане актыўна далучыліся да ўдзелу ў ім, аднак, як аказалася, усе яны на дадзены момант працуюць на прадпрыемстве, а па ўмовах конкурсу стаць пераможцами могуць толькі ветэраны працы.
Таму заклікаем нашых актыўных і ініцыятыўных ветэранаў абедзвюх пляцовак усё ж такі праглядзець свае фотаархівы і падзяліцца з намі здымкамі любага Гродна. Дасылайце свае аўтарскія работы (на іх абавязкова павінен быць адлюстраваны Гродна) на электронны адрас grodnenskiikhimik@mail.ru, прыносьце ў рэдакцыю ці ў савет ветэранаў, а мы апублікуем іх у друкаванай і электроннай версіях «Гродзенскага хіміка». Няхай моладзь прадпрыемства ўбачыць сваю малую радзіму ў розныя гады, у розныя поры года, пры рознай пагодзе.
Напрыканцы ліпеня кампетэнтнае журы вызначыць самыя яркія фота і ўзнагародзіць пераможцаў.
Усе падрабязнасць можна ўдакладніць па тэлефонах 79-47-48 (рэдакцыя), 79-45-77 (савет ветэранаў).
«Гродзенскі хімік»
Фота Валерыя Васілевіча
Стоит почитать
Последние новости