Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступяць на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра

5,6 и 7 красавіка гледачам прапануюць спектаклі “DONNA SOLA” (Жанчына адна) Д.Фо і Ф.Рамэ (06.04.2022), “Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава (07.04.2022), а таксама спектакль “Паўлінка” Я.Купалы (05.04.2022).

donna-sola.jpgТрагіфарс “DONNA SOLA”

Спектакль распавядае пра лёс звычайнай жанчыны сярэдніх гадоў, якая ў камедыйным, наўмысна бязладным маналогу перад непрыметнай/нябачнай суседкай-суразмоўніцай паспявае расказаць пра сваё жыццё і праблемы, - сямейныя, бытавыя, любоўныя, экзістэнцыянальныя. Гэта гісторыя заканчваецца адкрытым фіналам, які прымушае задумацца пра жанчыну ў сённяшнім грамадстве.



_-2021.jpgМістычная легенда пра каханне ў адной дзеі “Чорная панна Нясвіжа”

Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта – Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.



paulinka_2022_b1-1-210x300.jpgСцэны са шляхоцкага жыцця у спектаклі “Паўлінка”

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

“Гродзенскі хімік”


Стоит почитать

Последние новости