На заслужаны адпачынак правялі начальніка цэха АКіКАС Паўла Банцэвіча

20211119_102536.jpg

Павел Паўлавіч пачаў свой працоўны шлях на Гродзенскім вытворчым аб'яднанні "Азот" 13 снежня 1988 года слесарам-рамонтнікам цэха олеума.

Першыя крокі па асваенні азотаўскага жыцця ён зрабіў пад кіраўніцтвам тагачаснага кіраўніка цэха Антона Сонеца, якому, дарэчы, удзячны па сённяшні дзень. Далей быў цэх аміяк-4, дзе Павел Паўлавіч пачынаў аператарам ДПК у хімічнай вытворчасці і ў выніку паступовага прафесійнага росту, прайшоўшы па прыступках ад старшага аператара ДПК, начальніка змены і начальніка аддзялення да пасады намесніка начальніка цэха па тэхналогіі, на якую быў назначаны ў 2005 годзе. Пасля 19 год працы ў адным з самых складаных цэхаў прадпрыемства, у 2009 годзе тагачасным дырэктарам Ігарам Жыліным быў назначаны на пасаду начальніка цэха АКіВАУ.

20211119_102506.jpg

Прысвяціўшы заводу каля 33 гадоў свайго жыцця, сёння Павел Паўлавіч сыходзіць на заслужаны адпачынак з пасады кіраўніка цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі. Ён выдатна спраўляўся з пастаўленымі задачамі, а ўсё таму, што з ім побач заўжды быў увесь калектыў цэха!

Ён не пасаваў перад цяжкасцямі, заўсёды ішоў сваім шляхам да пастаўленай мэты, добра ведаў сваю справу, якой займаўся, шануе людзей, у першую чаргу за прафесіяналізм і ўменне працаваць на вынік, а асабліва за сумленнасць, добразычлівасць і адкрытасць.

20211119_145233.jpg

А калегі, у сваю чаргу, шануюць і паважаюць Паўла Паўлавіча за яго дзелавыя якасці, упэўненасць у сваіх сілах, выдатныя арганізатарскія здольнасці, пачуццё жарту і магчымасць па першай патрэбе атрымаць параду і дапамогу.

За гады працы ў Паўла Паўлавіча ў скарбонцы сабралася нямала ўзнагарод, сярод якіх ёсць і падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую ён атрымаў у 2001 годзе.

20211119_102613.jpg

Паважаны Павел Паўлавіч, адміністрацыя ААТ “Гродна Азот”, калектыў цэха АКіКАС і прафсаюзны камітэт шчыра жадаюць вам атрымліваць асалоду і даражыць кожным імгненнем новага раздзела свайго жыцця. І галоўнае, няхай ваша далейшая біяграфія будзе поўнай новымі перамогамі і дасягненнямі, новымі магчымасцямі рэалізаваць свае таленты і здольнасці.

Дзякуем за вашу працу і за вашу актыўную жыццёвую пазіцыю!

20211119_102556.jpg

“Гродзенскі хімік”

Стоит почитать

Последние новости